БЕЛ Ł РУС

Да пачатку 2023 года Расія выдаткуе свае запасы цалкам спраўных боепрыпасаў

13.12.2022 / 11:01

Nashaniva.com

У выпадку калі не звернецца па дапамогу замежных пастаўшчыкоў і не раскансервуе склады.

Пра гэта распавёў Reuters неназваны амерыканскі вайсковы чыноўнік.

«Мы ацэньваем гэта па хуткастрэльнасці, з якой Расія выкарыстоўвае свае артылерыйскія і ракетныя боепрыпасы», — адзначыў ён.

Раней на Захадзе неаднаразова заяўлялі, што Расія спрабуе дамовіцца аб пастаўках зброі з Іранам і Паўночнай Карэяй.

Акрамя таго, расійскае войска ўжо выкарыстоўвае старыя боепрыпасы, у тым ліку, паводле ўкраінскіх звестак, тыя, якія ў 1990-х гадах Кіеў перадаў Маскве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула