БЕЛ Ł РУС

Да 10 гадоў калоніі — чатырох палітзняволеных салігорцаў асудзілі на вялікія тэрміны

13.12.2022 / 11:59

Nashaniva.com

У Мінскім абласным судзе агучылі прысуд чатыром палітзняволеным жыхарам Салігоршчыны. Суддзя Алена Міснік прызначыла па «пратэсных артыкулах» мужу і жонцы Алегу і Таццяне Бірулям — па 6 гадоў калоніі, трэнеру Алегу Гаўрылаву — 10 гадоў калоніі, Сяргею Пасюку — 5,5 года калоніі, піша «Вясна».

Іх затрымалі за распаўсюд «пратэсных» газет 13 снежня 2021 года, але падчас следства спіс артыкулаў Крымінальнага кодэкса, па якіх іх абвінавачвалі, вырас да пяці.

Згодна з матэрыяламі справы, са студзеня па люты 2021 года салігорцы наносілі на аб'екты інфраструктуры надпісы і малюнкі, «здзяйсняючы іх псаванне». Таксама яны распаўсюджвалі ўлёткі і газеты «экстрэмісцкага» зместу.

Агулам чатырох палітвязняў асудзілі па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула