БЕЛ Ł РУС

Украінская паліцыя знайшла ў дэпутата Дзярждумы РФ 11 кватэр у Кіеве

13.12.2022 / 13:43

Nashaniva.com

Там праходзяць ператрусы.

Дэпутата падазраюць у замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Як паведаміла ўкраінская паліцыя, ураджэнец Марыупаля 1968 года нараджэння падтрымліваў увод войскаў у краіну і быў узнагароджаны медалём «За вызваленне Марыупаля» пасля таго, як горад быў захоплены расійскімі войскамі.

Ведамства не называе імя расійскага парламентарыя. Тэлеграм-каналы звяртаюць увагу, што пад апісанне падыходзіць дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» Дзмітрый Саблін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула