БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Расіі: На палігонах Беларусі ідзе баявая падрыхтоўка расійскіх вайсковых інжынераў

14.12.2022 / 08:51

Nashaniva.com

Расійскія вайсковыя інжынеры, накіраваныя ў Беларусь, праходзяць на палігонах інтэнсіўную баявую падрыхтоўку, паведаміла расійскае міністэрства абароны ў сераду.

«На палігонах у Рэспубліцы Беларусь вайскоўцы інжынерных падраздзяленняў Заходняй ваеннай акругі, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў, адпрацоўваюць нарматывы ў ходзе практычных заняткаў па баявой падрыхтоўцы і зладжванні», — гаворыцца ў паведамленні.

У Мінабароны РФ паведамілі, што расійскія інжынеры ў Беларусі, у прыватнасці, абсталяваны тэхнікай для стварэння перапраў і размініравання.

Раней Мінабароны РФ паведамляла пра трэніроўкі на палігонах Беларусі расійскіх танкістаў, мотастралкоў, падраздзяленняў сувязі, радыёэлектроннай барацьбы і вайсковых медыкаў.

Раней у Мінабароны Беларусі паведамлялі, што ў рэспубліку з Расіі для стварэння сумеснай групоўкі войскаў прыбудуць да 9 тысяч вайскоўцаў і некалькі сотняў адзінак бранятэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула