БЕЛ Ł РУС

Evening Standard: Захад хоча даць Украіне вырашальную перавагу на полі бою

15.12.2022 / 07:50

Nashaniva.com

Брытанская газета Evening Standard са спасылкай на ананімных заходніх чыноўнікаў піша, што саюзнікі Украіны разглядаюць магчымасць пастаўкі УСУ знішчальнікаў.

Крыніцы газеты кажуць, што заходнія краіны шукаюць спосаб даць УСУ «вырашальную перавагу» на полі бою, каб пакласці канец вайне.

«Магчыма ўсё, за выключэннем нападаў на расійскія тэрыторыі, акрамя тых, якія маюць непасрэднае дачыненне да баёў ва Украіне», — кажа суразмоўца выдання. У якасці адной з магчымасцяў ён называе пастаўку знішчальнікаў.

Яшчэ адзін напрамак стратэгіі забеспячэння — пастаўка УСУ зброі, здольнай прадухіліць ўдары па інфраструктуры.

Заходнія краіны аналізуюць «траекторыю канфлікту і спрабуюць зразумець, што трэба, каб даць Украіне вырашальную перавагу, але не перайсці ў наступ на Расію».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула