БЕЛ Ł РУС

Фернанду Сантуша звольнілі з пасады галоўнага трэнера зборнай Партугаліі

16.12.2022 / 08:38

Nashaniva.com

Федэрацыя футбола Партугаліі афіцыйна абвясціла пра завяршэнне супрацоўніцтва з галоўным трэнерам зборнай Фернанду Сантушам. Пра гэта паведаміла прэс-служба арганізацыі.

Фота: Ricardo Mazalan / AP

Афіцыйна аб адстаўцы павінны абвясціць у найбліжэйшы час.

Сантуш уступіў на пасаду галоўнага трэнера зборнай у 2014 годзе. На чале каманды ён стаў чэмпіёнам Еўропы ў 2016-м і перамог у Лізе нацый у 2019 годзе.

Кантракт трэнера быў да 2024 года, аднак бакі дамовіліся аб яго скасаванні пасля няўдачы зборнай на чэмпіянаце свету ў Катары. Каманда прайграла зборнай Марока ў чвэрцьфінале з лікам 0:1.

Сярод магчымых кандыдатаў на гэтую пазіцыю ў тым ліку называюць галоўнага трэнера італьянскай «Ромы» Жазэ Маўрынью і былога трэнера маскоўскага «Спартака» Руя Віторыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула