БЕЛ Ł РУС

У Гомелі памерла хворая на рак валанцёрка, якая шукала новы дом для бяздомных жывёл. Патрэбна дапамога

16.12.2022 / 09:37

Nashaniva.com

Марыя Ступінская доўгі час змагалася з анкалагічным захворваннем. На жаль, хвароба ўзяла сваё і Марыі не стала, пішуць «Моцныя навіны».

Некалькі гадоў таму Марыя арганізавала хоспіс для бяздомных жывёл. 85 сабак і 75 коцікаў не маюць свайго дома, а сачыў за імі ўсяго толькі адзін чалавек. Больш за тое, хоспісу патрэбныя і дужыя мужчынскія рукі, паколькі будынак там стары, працякае дах, а для жывёл патрэбныя яшчэ і будкі.

Для пастаяннага работніка магчыма і пражыванне, але любога роду дапамога не будзе лішняй.

На ўсе пытанні аб дапамозе вам адкажуць па тэлефоне + 375 29 368-82-38. Жанчыну завуць Кацярына. 

Хворая на рак валанцёр з Гомеля шукае гаспадароў для 30 сваіх хатніх гадаванцаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула