БЕЛ Ł РУС

Расіяне адводзяць войскі з двух гарадоў на Херсоншчыне — генштаб УСУ

17.12.2022 / 9:57

Nashaniva.com

Расіяне перадыслакуюць асобныя падраздзяленні і адводзяць частку сваіх войскаў з Кахоўкі і Новай Кахоўкі Херсонскай вобласці, паведамляе генштаб УСУ.

«Праціўнік ажыццяўляе перадыслакацыю асобных падраздзяленняў і адводзіць частку сваіх войскаў з Кахоўкі і Новай Кахоўкі Херсонскай вобласці ў раён населенага пункта Ніжнія Серагозы.

Сярод мясцовых жыхароў вайскоўцы распаўсюджваюць інфармацыю, што Кахоўка будзе пакінутая расійскімі войскамі да канца гэтага года, таму лаяльным да акупантаў мясцовым жыхарам прапануюць пераезд у часова акупаваны ўкраінскі Крым», — гаворыцца ў паведамленні Генштаба УСУ.

Паведамленняў расійскага боку на гэты конт не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула