БЕЛ Ł РУС

Памёр тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў. Яму было 39 гадоў

18.12.2022 / 02:52

Nashaniva.com

Аляксей Стрэльнікаў шмат гадоў пісаў пра тэатр для «Нашай Нівы» ды іншых выданняў. 

Фота з фэйсбука Аляксея Стрэльнікава

«Няшчасны выпадак здарыўся сёння, — напісаў пра яго заўчасную смерць кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

— Ведаю гэтага добрага і светлага чалавека больш за 20 год, ён хросны майго сына. Разумею, якая гэта вялікая страта для яго сям'і, бацькоў, жонкі Алены і сына Льва…»

Будкін дадаў, што тыя, хто хацеў бы дапамагчы сям'і, могуць звяртацца да яго. 

Стрэльнікаў нарадзіўся ў 1983 годзе ў Новасібірску, але большасць жыцця правёў у Беларусі. Скончыў журфак БДУ і тэатразнаўчую аспірантуру Акадэміі мастацтваў. Быў кандыдатам мастацтвазнаўства.

Да 2020 года Стрэльнікаў выкладаў у Акадэміі мастацтваў, пасля яго звольнілі па палітычных матывах, за падтрымку забастоўкі.

Пісаў пра тэатр, быў у журы фестываляў драматургіі. Быў у віры шматлікіх культурных ініцыятыў.

Чытайце таксама: «Падпарадкавацца гэтаму страху — значыць прайграць». Апошняе інтэрв'ю Аляксея Стрэльнікава

Успомніце, як пісаў Аляксей Стрэльнікаў:

«Мінская шляхта»: Аляксей Стрэльнікаў аб прэм'еры «Дабрабыту» ў Свабодным тэатры

Год разнастайнасці. Тэатральныя вынікі ад Аляксея Стрэльнікава

«Сярожа вельмі тупы». Новы спектакль пра тое, што і з намі можа лёгка здарыцца, ад рэжысёра Дзмітрыя Багаслаўскага ў Ок16 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула