БЕЛ Ł РУС

Украінскі генерал: Пуцін едзе ўцягваць Беларусь у вайну на сушы

18.12.2022 / 14:41

Nashaniva.com

Камандуючы Аб'яднанымі сіламі УСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў лічыць, што ў ходзе візіту прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Беларусь 19 снежня гаворка пойдзе пра больш шырокае прыцягненне ўзброеных сіл Беларусі да вайны супраць Украіны, у тым ліку на сушы, паведамляе «Украінская праўда».

«Нядаўна кіраўнік Крамля правёў службовую нараду з кіраўніцтвам узброеных сіл РФ, у ходзе якой, як ён асабіста адзначыў, разглядаў прапановы ваеннага камандавання на блізкія і сярэднетэрміновыя перспектывы.

Адразу пасля гэтага ён спланаваў сустрэчу з кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, якая адбудзецца неўзабаве.

На наш погляд, падчас гэтай сустрэчы будуць адпрацоўвацца пытанні далейшай агрэсіі супраць Украіны і больш шырокага прыцягнення Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь да аперацыі супраць Украіны, у тым ліку, на нашу думку, і на сушы», — мяркуе Наеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула