БЕЛ Ł РУС

Два еўра — тры даляры

15.10.2009 / 11:58

ЯМ

Пасля студзеньскай дэвальвацыі рубля еўра падаражэў ужо на 9,91%.

Нацбанк аб'явіў курсы валют на заўтра. Еўра зноў расце, а даляр працягвае падзенне.

Курс еўра ўсталяваны на ўзроўні 4070,06. Гэта не рэкордныя лічбы, але

суадносіны еўрапейскай і амерыканскай валюты ўшчыльную падабраліся да псіхалагічнай мяжы ў 1,5.
Пакуль што 1 еўра каштуе як 1,494 даляра.

Гэты факт абумоўлены тым, што даляр працягвае падаць — яшчэ мінус пяць рублёў — і каштуе 2725 рублёў.

Такой таннай амерыканская валюта апошні раз была ў студзені.

Валютны кошык упершыню каштуе больш за 1010 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула