БЕЛ Ł РУС

Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі столь цэнаў на газ

19.12.2022 / 18:51

Nashaniva.com

Пра дасягненне паразумення краінамі Еўрасаюза ў пытанні столі цэнаў на газ паведамілі ў Офісе прэзідэнта Чэхіі. Чэхія цяпер старшынствуе ў Еўрасаюзе.

Паводле ўзгодненых параметраў, столь цаны на газ мусіць утрымлівацца на ўзроўні 180 еўра за мегават-гадзіну. 

Абмежаванні ўступяць у сілу, калі цана на газ на найбуйнейшым хабе TTF ў Нідэрландах будзе перавышаць 180 еўра за мегават-гадзіну на працягу трох дзён. Палажэнне аб абмежаванні цэнаў будзе прымяняцца з 15 лютага.

Выніковая столь аказалася значна ніжэйшай, чым першапачатковая прапанова Еўракамісіі (275 еўра).

Столь цэнаў на газ у ЕС уводзіцца як мера па барацьбе з інфляцыяй, якая ў апошнія месяцы знаходзіцца на гістарычных максімумах. Значны рост цэнаў на газ у Еўропе выкліканы ў тым ліку супрацьстаяннем з Расіяй, якая істотна скараціла фізічныя пастаўкі газу на кантынент.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула