БЕЛ Ł РУС

З новага года павялічыцца базавая стаўка

19.12.2022 / 23:12

Nashaniva.com

З 1 студзеня ў Беларусі павялічваецца памер базавай стаўкі. Яна складзе 228 рублёў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.

Цяпер памер базавай стаўкі складае 212 рублёў. За гэты год яна павялічылася на 5 рублёў (2,4%).

Да базавай стаўкі прывязаныя заробкі работнікаў бюджэтных арганізацый і арганізацый, прыраўнаваных да іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула