БЕЛ Ł РУС

У Расію паехалі беларускія кандыдаты на палёт у космас

20.12.2022 / 20:5

Nashaniva.com

У падмаскоўным Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў пачаўся адбор кандыдатаў з Беларусі для палёту на расійскім караблі «Саюз МС», паведаміла расійская дзяржкарпарацыя «Раскосмас».

У Расію прыбылі шэсць кандыдатаў, каб стаць касманаўтамі. Прэтэндэнтаў найбліжэйшым часам дашлюць праходзіць «медыцынскія абследаванні ў ЦПК». Паводле яго вынікаў расійская галоўная медыцынская камісія вызначыць прыдатнасць кандыдатаў да касмічнага палёту.

Імёны беларускіх кандыдатаў у касманаўты пакуль не раскрываюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула