БЕЛ Ł РУС

Сі Цзіньпін абмеркаваў Украіну з Дзмітрыем Мядзведзевым

21.12.2022 / 12:27

Nashaniva.com

На сустрэчу са cтаршынёй КНР Сі Цзіньпінам з нечаканым візітам прыбыў у Пекін намеснік старшыні Рады Бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Як перадае кітайскае дзяржагенцтва «Сіньхуа», Кітай выказаў надзею, што абодва бакі ўкраінскага канфлікту праявяць стрыманасць і вырашаць праблемы палітычным шляхам.

«Мы абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння паміж дзвюма кіруючымі партыямі — паміж кампартыяй Кітая і «Адзінай Расіяй», абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння нашага стратэгічнага партнёрства з Кітаем ва ўсіх сферах, у тым ліку, вядома, эканоміку, прамысловую кааперацыю і многае іншае, абмеркавалі міжнародныя пытанні, уключаючы, безумоўна, канфлікт ва Украіне», — пракаментаваў Мядзведзеў у тэлеграме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула