БЕЛ Ł РУС

Лаўрэаты лукашэнкаўскіх фондаў, якіх пазбавяць гэтага звання, павінны будуць вяртаць грошы

22.12.2022 / 17:42

Nashaniva.com

Прэс-служба Лукашэнкі апублікавала ўказ № 429 «Аб дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Пасля таго як указ набудзе моц, стыпендыятаў фондаў з ліку таленавітай моладзі змогуць абавязаць вяртаць атрыманыя ад дзяржавы выплаты, калі іх пазбавяць заахвочванняў за нейкія правіны.

У пункце 45 Палажэння аб заахвочваннях і аказанні матэрыяльнай падтрымкі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі, адзначаецца, што пазбавіцца заахвочванняў і звання лаўрэатаў прэзідэнцкіх спецфондаў можна будзе за:

З гэтага вынікае, што перадусім гэтая норма будзе прымяняцца да людзей з альтэрнатыўнымі палітычнымі поглядамі.

Згодна з пунктам 47 Палажэння, на вяртанне грошай пазбаўленаму звання даецца паўгода. Пасведчанне лаўрэата і іншыя знакі адрознення трэба будзе аддаць за месяц. Калі чалавек, пазбаўлены заахвочванняў з лукашэнкаўскіх спецфондаў, адбывае пакаранне, тэрміны вяртання грошай і дакументаў падаўжаюцца.

Мяркуючы па тэксце дакумента, указ не мае зваротнай сілы і не распаўсюджвае сваё дзеянне на падзеі, якія адбыліся да ўступлення яго ў сілу. Аднак практыка паказвае, што трактоўка такога заканадаўства ў рэпрэсіўных органаў часта адвольная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула