БЕЛ Ł РУС

Праваабаронцы: У гомельскай калоніі для жанчын памерла асуджаная

23.12.2022 / 13:44

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 14 на 15 снежня. Адну са зняволеных, якая знаходзілася ў медыцынскім боксе калоніі, экстранна адвезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне Гомельскай гарадской бальніцы. Але выратаваць жанчыну не ўдалося, піша Mayday.

Гомельская жаночая калонія. Фота: Белсат

Дактары кажуць, што прычына ў нядбайнасці медыкаў калоніі №4, якія проста да апошняга не хацелі вывозіць жанчыну ў цывільную лякарню.

У выніку медыцынская дапамога ёй была аказана нясвоечасова. Прозвішча памерлай і артыкул, па якім яна была асуджаная, дактары не агучылі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула