БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зноў ляціць у Расію

23.12.2022 / 16:06

Nashaniva.com

У падмаскоўным Зорным гарадку Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні Уладзіміра Пуціна наведае Навукова-даследчы выпрабавальны цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. У цяперашні час кандыдаты праходзяць там адбор на палёт у космас ад Беларусі.

Лукашэнка азнаёміцца з работай цэнтра, сістэмай адбору і падрыхтоўкі касманаўтаў. Размова пойдзе і аб далейшых перспектывах беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.

Таксама ён возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, якая адбудзецца 26-27 снежня ў Санкт-Пецярбургу. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула