БЕЛ Ł РУС

Украіна выйшла з пагаднення з Беларуссю аб паветраных зносінах

23.12.2022 / 21:14

Nashaniva.com

Урад Украіны скасаваў дзеянне пагаднення з урадам Беларусі аб паветраных зносінах, паведаміў у сваім телеграм-канале прадстаўнік украінскага ўрада Тарас Мельнічук.


Пагадненне было заключана ў 1995 годзе «з мэтай устанаўлення паветраных зносін паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь, а таксама за межамі іх тэрыторый».

Дакумент дазваляў Беларусі і Украіне здзяйсняць авіяпералёты і пасадкі на тэрыторыях гэтых краін.

Беларускія самалёты не лётаюць над украінскай тэрыторыяй з 2021 года. Праз інцыдэнт з самалётам Ryanair Украіна тады разам з амаль усімі краінамі Еўропы прыпыніла авіязносіны з Беларуссю з 26 мая. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула