БЕЛ Ł РУС

Амбітны план: да 2015 Беларусь знізіць спажыванне газу на 55%

16.10.2009 / 09:51

МБ; інф. БЕЛТА

Яго заменіць вугаль і мясцовае паліва.

На працягу 2010—2011 гадоў удасца карэнным чынам пераламіць сітуацыю са структурай спажывання паліва ў Беларусі. Такую думку выказаў міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц 15 кастрычніка ў час справаздачы Аляксандру Лукашэнку.

Так, да 2015 года плануецца знізіць спажыванне газу да 55 працэнтаў, шырэй выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва, вугаль. У галіне ідзе актыўная работа па дыверсіфікацыі спажывання паліва: ужо рэалізавана 8 буйных праектаў.

Беларусь на сёння — з еўрапейскіх краінаў самая залежная ад адной крыніцы энерганосьбітаў, Расіі. Доля расійскіх крыніцаў у энэргабалансе дасягала 90%. Гэта стварае сур'ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы і робіць немагчымым правядзенне незалежнай палітыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула