21 кастрычніка кардыналу Казіміру Свёнтку споўніцца 95 год
Беларускія каталікі прапануюць дасылаць віншаванні на адрас іерарха.
Сапраўдны юбілей будзе адзначаць 21 кастрычніка кардынал Казімір Свёнтэк, Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі, Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп на пенсіі.
У гэты дзень беларускаму іерарху, аднаму з найстарэйшых у свеце, споўніцца 95 гадоў.
Кардынал Свёнтэк у дзень свайго нараджэння
ў 11.00 узначаліць святую Імшу ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Леніна, 18).
Канцэлебраваць літургію будуць святары Пінскай дыяцэзіі. Пасля Эўхарыстыі іерарх і ўсе прысутныя накіруюцца да труны благаслаўлёнага біскупа Зыгмунта Лазінскага, праз заступніцтва якога ўзнясуць да Бога малітвы ў інтэнцыі юбіляра.
Кожны год у гэты дзень да іерарха прыязджаюць шматлікія браты ў святарстве, а таксама простыя вернікі, каб памаліцца за свайго пастыра і павіншаваць яго.
Віншаванні і пажаданні юбіляру можна таксама даслаць па электронным адрасе або на паштовую скрынку.
E‑mail: pinsk_dioces@catholic.by
Адрас: вул. Леніна, 16, 225710 Пінск, Беларусь