БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік украінскай разведкі не чакае змены сітуацыі на фронце найбліжэйшым часам

26.12.2022 / 10:12

Nashaniva.com

Начальнік галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў лічыць, што расійскія вайскоўцы не змогуць зараз нарасціць наступ на ўкраінскія пазіцыі.

Кірыл Буданаў. Фота: РБК-Украіна

«Карэннай змены сітуацыі ў хуткім часе не чакаецца. Для гэтага ёсць шэраг аб'ектыўных прычын. Расія знаходзіцца цяпер у тупіку, і адзінае месца, дзе яна яшчэ «спрабуе спрабаваць» наступаць — гэта Бахмут», — сказаў ён у інтэрв'ю выданню LIGA.net.

«Асаблівых поспехаў на гэтым кірунку не маюць. Са жніўня [расіяне] пастаянна кажуць, што Бахмут амаль захоплены. Як бачыце, ужо канец снежня», — дадаў ён.

«Таму карэннай змены сітуацыі з боку Расійскай Федэрацыі цяпер мы не чакаем. Каментаваць нашых дзеянняў я не буду», — папярэдзіў Буданаў.

У гэтым жа інтэрв'ю начальнік украінскай вайсковай разведкі заявіў, што «Крым будзе вернуты камбінаваным шляхам: і сілай, і дыпламатыяй».

«Нашы падраздзяленні зойдуць туды са зброяй у руках», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула