БЕЛ Ł РУС

На Камчатцы вайсковец атрымаў рэальны тэрмін за адмову ваяваць ва Украіне

27.12.2022 / 13:38

Nashaniva.com

Гарнізонны ваенны суд у Петрапаўлаўску-Камчацкім прызнаў вайскоўца Аляксея Брэўсава вінаватым у адмове ўдзельнічаць у баявых дзеяннях ва Украіне.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, яшчэ 6 кастрычніка Брэўсаў быў мабілізаваны, але адмовіўся падпарадкавацца загаду камандзіра і адправіцца на вайну, «усведамляючы абвешчаную мабілізацыю».

У выніку Аляксей быў асуджаны па арт. 322 (ч. 2) Крымінальнага кодэкса (адмова ад удзелу ў ваенных або баявых дзеяннях) і прысуджаны да 20 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні.

Удакладняецца, што прысуд яшчэ не набыў моц, паколькі Брэўсаў абскардзіў яго ў Ціхаакіянскім флоцкім судзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула