У Курскай вобласці на міне падарваліся два супрацоўнікі ФСБ
У Курскай вобласці на міне падарвалася двое супрацоўнікаў памежнага ўпраўлення ФСБ. Вобласць мяжуе з Украінай.
Паводле звестак крыніц тэлеграм-канала Astra, БТР з памежнікамі наехаў на міну 27 снежня ў раёне пункта пропуску «Крупец». Раненні атрымалі два супрацоўнікі ФСБ па Курскай вобласці.
Абодва дастаўлены ў бальніцу.