БЕЛ Ł РУС

У святочныя дні ў Мінску будуць працаваць 168 брыгад хуткай дапамогі

28.12.2022 / 09:53

Nashaniva.com

Непасрэдна ў месцах масавых гулянняў — 30 брыгад.

Пра гэта распавёў сёння Сяргей Падкавыраў — начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

У дні навагодніх святаў у Мінску працуюць 168 брыгад хуткай дапамогі. Непасрэдна ў месцах масавых гулянняў — 30.

У саму ж навагоднюю ноч сачыць за самаадчуваннем мінчан і гасцей сталіцы на святочных пляцоўках масавых гулянняў будуць 8 карэт: тры машыны ля Палаца спорту, па адной — ля «Чыжоўка-Арэны», Камароўскага рынку, Лядовага палаца, мінскага Палаца культуры, парку імя Паўлава.

Яшчэ 4 брыгады будуць у рэзерве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула