Расійскія мабілізаваныя змогуць бясплатна замарозіць сперму
Пра гэта ТАСС паведаміў прэзідэнт «Саюза адвакатаў Расіі» Ігар Труноў. Таксама адзначаецца, што сем'і мабілізаваных атрымаюць квоты на лячэнне бясплоднасці.
Труноў распавёў, што атрымаў адказ на свой зварот да ўрада Расіі з просьбай стварыць бясплатны крыябанк генетычнага матэрыялу і ўнесці змены ў сістэму аб бясплатнай квоце на лячэнне бясплоднасці для грамадзян РФ, якія ваююць ва Украіне.