Палітвязень Дзяніс Гапоненка выйшаў на волю
Палітзняволенага электрыка Гомельскай ЦЭЦ Дзяніса Гапоненку асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, хаця бок абвінавачвання запрасіў для мужчыны большае пакаранне: паўтара года пазбаўлення волі.
Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — нібыта 12 жніўня 2020 года ў адкрытым тэлеграм-чаце Гапоненка заклікаў людзей выходзіць на вуліцу, каб выказаць свой пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў мірным спосабам, а таксама да блакавання дарог і страйку.
Тэрмін Дзяніс адбываў у магілёўскай калоніі № 15. 1 кастрычніка ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, паведамляюць праваабаронцы.