БЕЛ Ł РУС

У Беларусі зноў можна запампаваць Windows без VPN

28.12.2022 / 19:44

Nashaniva.com

Амерыканская карпарацыя Microsoft зноў дала карыстальнікам з Беларусі і Расіі магчымасць спампаваць са свайго афіцыйнага сайта аперацыйныя сістэмы Windows 10 і Windows 11, а таксама некаторыя іншыя прадукты. Зараз гэта можна зрабіць без выкарыстання VPN, як і раней, заўважыла выданне Office Life.

Паставіць на камп'ютар можна як самую апошнюю версію АС-Windows 11 22h2, так і папярэднія варыянты — Windows 10, Windows 8.1 і Windows 7, а таксама вобразы для запісу на DVD або USB.

Карыстальнікі з Беларусі і Расіі пазбавіліся магчымасці афіцыйна запампоўваць Windows з сярэдзіны чэрвеня гэтага года.

Пры спробе спампаваць АС з сайта Microsoft з Беларусі сродак стварэння вобразаў дыска з Windows 10 і Windows 11 пад назвай Media Creation Tool карыстальнік бачыў памылку 404 (файл або дырэкторыя не знойдзеныя). Запампоўка пачыналася толькі пры падключэнні да інтэрнэта праз VPN. Абмежаванні ўводзіліся з-за развязвання Расіяй і Беларуссю вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула