БЕЛ Ł РУС

Беларусь адмовілася ад абавязковай сертыфікацыі бытавой тэхнікі

29.12.2022 / 17:48

Nashaniva.com

Саўмін Беларусі прыняў пастанову, якой з 1 студзеня прыпыняецца дзеянне нормаў аб абавязковым пацвярджэнні адпаведнасці для шэрагу тавараў — «бытавых электрычных прыбораў з сілкаваннем ад сеткі пераменнага току». Гэта тычыцца як імпартных, так і айчынных вырабаў.

Фота ілюстрацыйнае

Абавязковая сертыфікацыя на гэтыя тавары дзейнічала звыш 4 гадоў, з 2018 года. Яна азначала, што гэтая тэхніка павінна адпавядаць патрабаванням энергаэфектыўнасці, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ЕАЭС.

Пералік бытавой тэхнікі, для якой сертыфікацыя адменена, вялікі:

У пастанове паведамляецца, што адмена сертыфікацыі будзе падоўжаная «да асобага рашэння» Савета Міністраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула