У МЗС Беларусі выклікалі пасла Украіны Ігара Кізіма
Яму заяўлены рашучы пратэст па сітуацыі з ракетай, што ўпала на тэрыторыі Беларусі.
Фрагменты нейкай ракеты сёння раніцай упалі на поле каля вёскі Гарбаха Янаўскага раёна на Брэстчыне. Міністэрства абароны сцвярджае, што ракета ўкраінская і збітая беларускім СПА.