БЕЛ Ł РУС

У Курапацкім лесе зноў зламаныя крыжы

17.10.2009 / 21:36

Два крыжы зламаныя невядомымі на ўскрайку лесу з боку поля.

Невядомыя зламалі два крыжы ў Курапацкім лесе. Гэта заўважылі сябры КХП-БНФ, якія прыйшлі ў суботу на талаку.

Людзі прывезьлі дошкі, каб іх адрамантаваць і ўсталяваць зноў.

Нагадаем, на 1 лістапада заплянавана правядзеньне шэсьця, якое пачнецца ў Менску ад пляцоўкі ля Гадзіньнікавага завода, і мітынгу ў Курапацкім лесе. Таму ў бліжэйшыя выходныя зноў людзі выйдуць на талаку.

Уладзімер Юхо: «Сёньня я прыйшоў з інструмэнтам, бэнзакасілкай, касой і прыладамі. Плян, як заўсёды, прыбраць, кожную суботу мы гэта робім, спаліць сьмецьце і рыхтавацца да Дзядоў, якія адбудуцца 1 лістапада. Запрашаю ўсіх узяць удзел у сьвяце памінаньня продкаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула