БЕЛ Ł РУС

Мінабароны агучыла свае дзве версіі падзення ракеты пад Янавам

30.12.2022 / 10:22

Nashaniva.com

29 снежня пад Янавам упалі абломкі ракеты. Міністэрства абароны вырашыла, што нельга выключаць правакацыю з боку Украіны.

Начальнік упраўлення зенітных ракетных войскаў палкоўнік Кірыл Казанцаў. Скрыншот: відэа Мінабароны

«Мы разглядаем дзве версіі: ненаўмысны пуск зенітнай кіраванай ракеты з прычыны нізкай навучанасці разліку або няспраўнасць ракеты, альбо гэта наўмысная правакацыя Узброеных сіл Украіны», — заявіў начальнік упраўлення зенітных ракетных войскаў палкоўнік Кірыл Казанцаў.

Учора ведамства заявіла, што гэта ўкраінская зенітная ракета ад С-300, якую збілі беларускія СПА.

Аднак да гэтай версіі ёсць пытанні. 

«На апублікаваных фота няма ніякіх прыкмет таго, што ракета была збітая», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з вайскоўцаў. 

Падзенне абломкаў ракеты пад Янавам адбылося падчас масіраванай ракетнай атакі Расіі па ўкраінскай інфраструктуры. Украінскі бок сцвярджае, што было выпушчана 69 ракет, 54 з якіх украінская супрацьпаветраная абарона збіла. Комплексы С-300 складаюць касцяк украінскай проціракетнай абароны. 

Абломкі ракеты знайшлі ў полі каля вёскі Гарбаха. Пры іх падзенні ніхто не пацярпеў.

«На фота слядоў паражэння няма»: вайсковец высмеяў заяву Мінабароны пра «збітую ўкраінскую ракету»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула