БЕЛ Ł РУС

За бчб-малюнкі мужчыну асудзілі на паўгода пазбаўлення волі

31.12.2022 / 09:46

Nashaniva.com

У судзе Бярэзінскага раёна 23 снежня асудзілі Пятра Пятрушу паводле арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Каплій прызначыў мужчыну 6 месяцаў пазбаўлення волі, паведамляе «Вясна».

Фота ілюстрацыйнае

Разгляд справы пачаўся 20 снежня.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што з лютага 2021-га па верасень 2022 года ён маляваў бчб-сцягі ў розных месцах Мінска.

«…З дапамогаю аэразольных балончыкаў з фарбавальнымі рэчывамі белага і чырвонага колераў 11 разоў нанёс на паверхню апор ліній электраперадач, сцен двух прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, дарожнага знака «Пачатак населенага пункта» выявы ў выглядзе бела-чырвона-белых палос», — гаварылася ў абвінавачванні.

Суд палічыў, што ў выніку дзеянняў Пятра была нанесена шкода тром прадпрыемствам: РУП «Мінскэнерга», РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр», КУП «Мінскаблдарбуд» на агульную суму болей за 700 рублёў.

Пётр цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Падчас папярэдняга следства кампенсаваў нанесеную шкоду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула