Неафіцыйна: УСУ вызвалілі востраў Вялікі Пацёмкінскі на Херсоншчыне
Пра гэта паведаміў народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка, а таксама шэраг тэлеграм-каналаў. Афіцыйна гэта пакуль не пацверджана.
Вялікі Пацёмкінскі знаходзіцца паміж правым і левым берагам Дняпра.
Па стане на 15 снежня востраў заставаўся ў акупацыі.