БЕЛ Ł РУС

Увечары Расія ўдарыла па Дружкоўцы Данецкай вобласці. З'явіліся фоты наступстваў

3.01.2023 / 12:12

Nashaniva.com

Учора ўвечары Расія ўдарыла па Дружкоўцы Данецкай вобласці. Ракета трапіла ў лядовую арэну. Момант пападання трапіў у жывы эфір французскага тэлеканала.

Украінская служба «Радыё Свабода» апублікавала фота і відэа наступстваў атакі на горад. Боепрыпасы, сярод іншага, трапілі і ў арэну хакейнага «Данбаса».

Апошнім часам пляцоўка працавала як гуманітарны склад. А да вайны арэна была папулярным месцам адпачынку.

Расійскія прапагандысты заявілі, што ў палацы нібыта была «база УСУ».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула