БЕЛ Ł РУС

Міністр Латушка паскардзіўся ў кавярні на адсутнасць беларускага піва

19.10.2009 / 14:45

Nashaniva.com

«Гэта не скарга. Але прашу праінфармаваць, чаму ў Вашай кавярні не прадаецца беларускае піва…», — пакінуў запіс ў кнізе заўвагаў і прапановаў міністр культуры.

Аўтарам апошняга запісу ў кнізе заўвагаў і прапановаў сталічнага «Ньюс Кафе» (News Cafe) з’яўляецца беларускамоўны міністр культуры Павел Латушка.

«Гэта не скарга. Але прашу праінфармаваць, чаму ў Вашай кавярні не прадаецца беларускае піва…», — пакінуў запіс ў кнізе заўвагаў і прапановаў міністр культуры, папрасіўшы пры гэтым, каб на гэтае пытанне прадстаўнікі «Ньюс Кафе» яму адказалі пісьмова. Пад пасланнем пазначана, то аўтар і на які адрас дасылаць адказ.

Зранку ў панядзелак карэспандэнтка пазваніла ў кавярню, каб дазнацца, ці ёсць рэакцыя на запіс Паўла Латушкі.

— У нас ёсць беларускае піва. Гэта «Kult» і «Kaltenberg» ад «Крыніцы». То бок, два найменні, як і пазначана ў асартыментным пераліку, — пракаментавала сітуацыю прадстаўніца кавярні Алена. — Так што мы норму выконваем. Пра гэта збіраемся пісьмова паведаміць Паўлу Паўлавічу.

Як нагадала суразмоўніца, запіс у журнале, пакінуты Паўлам Латушкам, усё‑ткі не скарга. Але калі іх тлумачэння міністру будзе недастаткова, а таксама будуць пажаданні пашыраць асартыментны шэраг беларускага піва, то гэта, канечне, будзе зроблена.

Ала Ксёнжык, Салідарнасць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула