БЕЛ Ł РУС

У Мінску трапіў у аварыю і загарэўся аўтобус МАЗ

4.01.2023 / 22:47

Nashaniva.com

У сераду ў Мінску ў сур'ёзнае ДТЗ трапіў аўтобус МАЗ. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося на вуліцы Янкі Брыля. 

На фота відаць, што ён выехаў з праезнай часткі і сутыкнуўся са слупам, які ўпаў, — 63-гадоваму кіроўцу стала кепска падчас руху. Пасля аўтобус загарэўся (ліквідоўваць узгаранне пачалі міліцыянеры).

На месца прыязджалі ратавальнікі і медыкі. У аварыі пацярпеў адзін з пасажыраў.

На вуліцы быў часова абмежаваны рух транспарту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула