Суд над Андрэем Пачобутам ізноў пераносіцца
Судовы працэс над Андрэем Пачобутам чарговы раз пераносіцца — цяпер на 16 студзеня, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Раней пачатак працэсу прызначалі на 28 лістапада, але потым працэс адклалі.
Журналіста, сябра Саюза палякаў Беларусі Андрэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года.
Ён абвінавачваецца ў распальванні варожасці і закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Журналісту пагражае да 12 гадоў зняволення.