Доктарка Наталля Нікіціна выйшла на волю
Наталля Нікіціна каля 30 гадоў прапрацавала лекаркай. 29 верасня 2021 года жанчыну затрымалі наўпрост на працы — у Мінскім гарадскім клінічным цэнтры дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі.
За некалькі гадзін да затрымання ёй паведамілі пра звальненне.
Наталлю асудзілі па «справе Зельцэра» на адзін год і 10 месяцаў пазбаўлення волі, а таксама прызначылі штраф 200 базавых велічыняў (6400 рублёў, ці амаль 2500 даляраў).
Сёння Наталля скончыла адбываць тэрмін і выйшла на волю з жаночай калоніі № 4, піша «Вясна».