БЕЛ Ł РУС

Мінэканомікі Украіны: У 2022 годзе падзенне ВУП склала 30,4%

5.01.2023 / 15:42

Nashaniva.com

Мінэканомікі Украіны паведаміла, што, паводле папярэдніх ацэнак, падзенне ўнутранага валавога прадукту ў краіне ў 2022 годзе склала 30,4%.

Па словах міністра эканомікі Украіны Юліі Свірыдзенка, гэта самае вялікае гадавое падзенне ВУП з моманту здабыцця незалежнасці ў 1991 годзе.

Эканоміка Украіны арыентаваная на экспарт, у тым ліку сельскагаспадарчы, які рэзка ўпаў пасля расійскага ўварвання 24 лютага. Па даных Мінэканомікі, у 2022 годзе ўкраінскі экспарт знізіўся на 35% у параўнанні з 2021 годам.

Паводле ацэнкі экспертаў міністэрства, ва ўмовах расійскіх абстрэлаў украінскай інфраструктуры нявызначанасць і рызыка застаюцца высокімі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула