БЕЛ Ł РУС

Латвійская контрразведка затрымала шэф-рэдактара расійскага агенцтва Sputnik

5.01.2023 / 19:23

Nashaniva.com

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі затрымала шэф-рэдактара літоўскай службы расійскага дзяржаўнага агенцтва Sputnik Марата Касема. Яго арыштавалі ў Рызе і падазраюць у парушэнні санкцыйнага рэжыму. Аб затрыманні грамадзяніна Латвіі, які працуе на «Россию сегодня», паведаміла выданне Delfi са спасылкай на латвійскую службу дзяржаўнай бяспекі.

Фота: facebook.com/qasemmarat

Касем быў затрыманы 3 студзеня і пераведзены ў Цэнтральную турму Рыгі. Як паведамляе агенцтва, іх супрацоўніку, акрамя абвінавачання ў парушэнні санкцый, магло быць прад’яўлена абвінавачанне ў шпіянажы. 

Еўрасаюз у сакавіку 2022 года, пасля маштабнага расійскага ўварвання ва Украіну, забараніў працу на тэрыторыі краін ЕС агенцтва Sputnik і тэлеканала RT. Яшчэ да ўвядзення забароны на ўзроўні ЕС Латвія забараніла працу выданняў холдынга «Россия сегодня», куды ўваходзіць Sputnik, на сваёй тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула