БЕЛ Ł РУС

Праваслаўныя рыхтуюцца да Раства, каталікі адзначаюць Тры Каралі

6.01.2023 / 08:36

Nashaniva.com

Частка праваслаўнага свету (Расія, Беларусь, Украіна, Сербія, Грузія) рыхтуецца сёння да святкавання Раства. Святочныя службы пройдуць ва ўсіх храмах Беларусі сёння і заўтра.

У хрысцiянскай традыцыi лiчыцца, што пра час i месца нараджэння Iсуса Хрыста вешчунам паведамiла Вiфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхiле з наступленнем цемры.

А каталіцкі свет адзначае сёння, 6 студзеня, урачыстасць Аб’яўлення, або Тры Каралі — успамін аб падзеі, калі, ідучы за зоркай, каралі (мудрацы) прыбылі ў Бэтлеем (Віфлеем), шукаючы нованароджанага Ісуса.

Мудрацы ахвяравалі нованароджанаму Дзіцяці свае дары: золата (сімвал каралеўскай годнасці), ладан (сімвал веры ў Ісуса як праўдзівага Бога) і міру (сімвал спаўнення прароцтваў аб прыходзе Месіі).

У гэты дзень бласлаўляюць крэйду, ладан, золата і ваду. На дзвярах асвечаных у касцёле крэйдай пішуць К+М+Б+2023, дзе літары — імёны мудрацоў (каралёў): Каспар, Мельхіёр і Бальтазар.

Тры Каралі завяршаюць перыяд Каляд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула