БЕЛ Ł РУС

Мужа Марфы Рабковай пераарыштавалі на 10 сутак 

6.01.2023 / 15:58

Nashaniva.com

Сёння Вадзім Жаромскі меўся выйсці на волю.

Вадзіма затрымалі раніцай 22 снежня ў сябе дома ў Мінску. Яго арыштавалі на 15 сутак за «непадпарадкаванне» міліцыянтам. Новы год ён сустрэў у ЦІП на Акрэсціна.

Сёння ён мусіў выйсці на волю па сканчэнні тэрміну арышту, але гэтага не адбылося. Праваабаронцам стала вядома, што яго перазатрымалі і асудзілі яшчэ на 10 сутак. 

Сёння ў СІЗА-1 трэці год запар адзначае Дзень народзінаў ягоная жонка — каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова, якую асудзілі на 15 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула