БЕЛ Ł РУС

Палякі засакрэцілі прычыны катастрофы Су-27

20.10.2009 / 00:10

Мікола Бугай

Польска-беларуская камісія па расследаванні сваю працу закончыла і падрыхтавала канчатковую справаздачу.

Міністэрства абароны Польшчы не апублікуе высноваў польска-беларускай камісіі, якая вывучала прычыны катастрофы беларускага самалёта Су-27 у часе сёлетняга авіяшоў у Радаме. Прэсавы сакратар гэтага ведамства абвесціў у панядзелак 19 кастрычніка, што вынікі можа агучыць толькі беларускі бок.

Камісія сваю працу закончыла і падрыхтавала канчатковую справаздачу.

Міжнародныя нормы ясна вызначаюць, што той бок, якому належаў самалёт, вызначае, у якой ступені, калі і ўвогуле ці агучваць публічна вынікі працы камісіі па расследаванні.
Ад таго, ці стануць высновы здабыткам грамадскасці, можна будзе меркаваць пра транспарэнтнасць дзейнасці цяперашніх сілавых структур Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула