БЕЛ Ł РУС

Расіяне абстралялі Бахмут падчас «каляднага перамір'я»: 2 чалавекі загінулі, 13 параненых

7.01.2023 / 14:47

Nashaniva.com

Удакладняецца, што ў выніку магутных мінамётных атак па жылых кварталах загінулі 66-гадовы мужчына і 61-гадовая жанчына, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на офіс генеральнага пракурора Украіны.

Яшчэ трынаццаць чалавек атрымалі мінна-выбуховыя траўмы і аскепкавыя раненні.

Былі часткова пашкоджаныя і разбураныя прыватныя дамы, шматкватэрныя дамы і іншыя аб'екты.

6 студзеня пасля 12:00 паветраная трывога па ўсёй Украіне працягвалася 2 гадзіны. Была пагроза ад знішчальнікаў.

Акрамя таго, расіяне другі дзень запар абстрэльваюць пажарныя часці ў Херсоне. Ёсць загінулыя і параненыя.

У той жа час Міністэрства абароны РФ заявіла, што з 12:00 пятніцы ўвяло часовы рэжым спынення агню ва Украіне, як загадаў Пуцін.

У поўнай адзіноце. З'явіліся кадры з Пуціным на каляднай службе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула