БЕЛ Ł РУС

Брытанская разведка: Расія рыхтуецца да наступу УСУ на двух кірунках

8.01.2023 / 12:26

Nashaniva.com

Апошнія тыдні Расія ўмацоўвала абарончыя збудаванні ў Запарожскай вобласці на поўдні Украіны, асабліва паміж гарадамі Васільеўка і Арэхаў. Расія захоўвае вялікія сілы ў гэтым сектары, паведамляе ў сваім чарговым кароткім аглядзе брытанская вайсковая разведка.

Тое, як Расія працавала над паляпшэннем абароны, сведчыць, што камандаванне, хутчэй за ўсё, заклапочанае магчымасцю буйных украінскіх наступаў у адным з двух кірункаў: альбо на поўначы Луганскай вобласці, альбо ў Запарожжы.

Буйны ўкраінскі прарыў у Запарожжы сур'ёзна падарве жыццяздольнасць расійскага «сухапутнага моста», які злучае Растоўскую вобласць Расіі і Крым; украінскі поспех у Луганску падарве дэклараваную Расіяй ваенную мэту «вызвалення» Данбаса.

Вырашыць, якой з гэтых пагроз процідзейнічаць у першую чаргу, верагодна, з'яўляецца адной з галоўных дылем для расійскіх спецыялістаў па аператыўным планаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула