БЕЛ Ł РУС

Паэт адкрые пасольства Эстоніі

20.10.2009 / 10:39

З двухдзённым візітам у Менск прыбывае міністр замежных спраў Эстоніі.

Сёння ў Мінск з працоўным візітам прыбывае міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт. Ён возьме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця амбасады Эстоніі ў Менску.

Падчас двухдзённага візіту ён правядзе перамовы з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Паводле прэсавай службы беларускага МЗС, бакі разгледзяць перспектыўныя накірункі супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва‑эканамічнай, дагаворна‑прававой сферах, тэматыку стасункаў з ЕС, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый і іншыя пытанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула