БЕЛ Ł РУС

У Мінску пры будаўніцтве жылога дома загінуў рабочы

9.01.2023 / 17:30

Nashaniva.com

Следчы камітэт паведаміў, што сёння ў Мінску пры будаўніцтве жылога дома атрымаў смяротныя траўмы і памёр рабочы. Па гэтым факце распачалі крымінальную справу.

Паводле інфармацыі следства, днём 9 студзеня 21-гадовы рабочы ўпаў з вышыні 4-га паверха жылога дома па вуліцы Р. Люксембург. Ад атрыманых траўмаў малады чалавек памёр на месцы.

Па папярэдніх звестках, арматуршчык не быў прышпілены страховачным тросам. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула