БЕЛ Ł РУС

СК расказаў, за што будуць судзіць адваката Данілевіча

10.01.2023 / 09:36

Nashaniva.com

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да адваката Аляксандра Данілевіча.

Паведамляецца, што адвакат аказваў падтрымку «экстрэмістам». Як лічыць следства, «скааперыраваўшыся з прадстаўнікамі дэструктыўных ячэек, Герасіменяй і Апейкіным», ён заклікаў да санкцый.

Следчыя заяўляюць, што сваімі дзеяннямі ён спрабаваў «палітызаваць спорт у Беларусі, перашкодзіць беларускім спартсменам удзельнічаць у міжнародных першынствах». Акрамя таго, абвінавачаны закрануў і вытворчы сектар. Данілевіч нібыта займаўся «дыскрэдытацыяй айчынных прадпрыемстваў перад замежнымі партнёрамі».

Адвакат рыхтаваў лісты і дакументы ў адрас нарвежскай кампаніі Yara, якая з'яўлялася буйным пакупніком прадукцыі ААТ «Беларуськалій».

«Прыкрываўся так званымі «стачачнымі камітэтамі». У сакавіку мінулага года Данілевіч адкрыта размаўляў з экстрэмісцкімі рэсурсамі», піша СК.

Данілевіча абвінавачваюць па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 (дапамога ў закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый)), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Аляксандра Данілевіча затрымалі 20 мая. Тады стала вядома, што ён у СІЗА КДБ.

«Помста за смеласць». Што вядома пра адваката Данілевіча, якога забралі ў КДБ?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула