БЕЛ Ł РУС

У Жыткавіцкім раёне перакуліўся мікрааўтобус. Пацярпелі дзве пасажыркі

10.01.2023 / 14:49

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 9 студзеня на 170-м кіламетры трасы Мінск — Мікашэвічы.

Фота: УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

30-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Мэрсэдэс-Бенц Спрынтар» выбраў небяспечную хуткасць руху, не ўлічыў умовы надвор'я і не справіўся з кіраваннем. У выніку мікрааўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся.

У ДТЗ траўмы атрымалі дзве пасажыркі 55 і 44 гадоў. Іх шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне раённай бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула